Паводле яго, наймальнікі службовага жытла, у тым ліку і супрацоўнікі сілавых структураў, паспрабуюць рабіць усё, каб застацца жывымі.

Паводле дакумэнту, у выпадку выезду наймальніка службовай кватэры на сталае месца пражываньня ў іншае жылое памяшканьне альбо яго сьмерці дамова найму скасоўваецца. Вынікае, што члены сям’і памерлага пры выкананьні службовых абавязкаў міліцыянта ці іншага дзяржаўнага службоўцы акажуцца бяз даху над галавой.

Але ня ўсё так фатальна, прэзыдэнт парупіўся пра тое, каб людзі не апынуліся на вуліцы. Тры гады сям’я памерлага будзе жыць у сваёй былой кватэры, пасьля чаго яны будуць выселеныя ў судовым парадку з дакумэнтам пра пастаноўку ў чаргу на права паляпшэньня жыльлёвых умоваў. На сёньня гэта азначае, што палепшыць свае жыльлёвыя ўмовы яны змогуць гадоў праз 15.

Ёсьць адзін нюанс: калі для атрыманьня службовага жытла памерлы службоўца раней адмовіўся ад сваёй прыватнай кватэры і пра гэта сьведчаць адпаведныя дакумэнты, то сям’ю ня выселяць.

Службовае жытло, згодна з указам прэзыдэнта, не прыватызуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0