Антыкарупцыйнае бюро арыштавала двух чалавек па падазрэньні ў махінацыях зь зямельнымі надзеламі. Пасьля таго як арыштаваныя далі паказаньні аб датычнасьці міністра сельскай гаспадаркі Анджэя Лепэра да махлярстваў, прэзыдэнт Польшчы адправіў Лепэра ў адстаўку. У адказ партыя “Самаабарона”, якую ўзначальвае Лепэр, выйшла з ураду.

Безь яе ўдзелу ўрад Яраслава Качыньскага губляе большасьць у Сойме. Датэрміновыя выбары могуць адбыцца ўвосені.

Папулісцкая партыя «Самаабарона» былы чужародным элемэнтам у кансэрватыўным урадзе Польшчы. Аднак яе ўдзел быў неабходны, бо кааліцыю зь левымі і лібэральнымі партыямі апазыцыі братам Качыньскім стварыць не ўдалося.

Расейскае інфармацыйнае агенцтва “РІА-Новості”, паведамляючы пра ўрадавы крызіс у Польшчы, акцэнтуе ўвагу на тым, што Лепэр быў праціўнікам разьмяшчэньня ў Польшчы амэрыканскай сыстэмы проціракетнай абароны і дамагаўся правядзеньня рэфэрэндуму ў гэтым пытаньні. Таксама агенцтва паведамляе, што ён выступаў за «вырашэньне праблем з пастаўкамі мяса з Польшчы ў Расею на двухбаковай аснове».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?