Трагедыя адбылася ў раёне вуліцы Вірскай (раён вуліцы Брылеўская, прыпыначны пункт Караткевіча) каля 17.30.
Мужчына 1955 года нараджэння, выйшаўшы з тралейбуса №27, страціў раўнавагу і паваліўся.

Пры гэтым яго галава патрапіла паміж заднім колам тралейбуса і бардзюрам, што прывяло да гібелі. Мяркуецца, што прычынай трагедыі стала дрэннае самаадчуванне мужчыны.

Падрабязнасці здарэння стануць вядомыя пазней. Зараз на месцы працуе следча-аператыўная група. Кіроўца тралейбуса быў накіраваны на медыцынскую экспертызу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?