Неабходна разгледзець пытанне аб спыненні набору на няпрофільныя спецыяльнасці ў навучальных установах. Такое меркаванне выказаў у чацвер, падводзячы вынікі пасяджэння калегіі Міністэрства адукацыі, прысвечанай пытанням правядзення ўступнай кампаніі ў 2012 годзе, віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Тозік.

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, надышла пара аптымізаваць выдаткі, прааналізаваць, чаму ў рэгіёнах і Мінску знаходзяцца побач ўстановы адукацыі з дублюючымі адзін аднаго спецыяльнасцямі, факультэтамі.

«Трэба ўважліва прааналізаваць сітуацыю і па-гаспадарску Міністэрству адукацыі прыняць рашэнне аб магчымым спыненні набору на няпрофільныя спецыяльнасці ў некаторых навучальных установах», — мяркуе Анатоль Тозік.

У якасці прыкладу ён прывёў некалькі навучальных устаноў, у назвах якіх ёсць словы «аграрны», «політэхнічны», але пры гэтым яны выпускаюць юрыстаў, эканамістаў, спецыялістаў сферы абслугоўвання і нават рыхтуюць дзяржслужачых.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?