25-гадовы афіцэр паліцы Нью-Ёрка Лоўрэнс ДэПрыма стаў знакаміты дзякуючы высакароднаму ўчынку, які заўважылі выпадковыя людзі на вуліцы. Афіцэр дзяжурыў на Таймс-Сквер, калі пабачыў босага беспрытульніка каля адной з крамаў. Паліцыянт даведаўся ў яго памер абутку і пайшоў у краму. Там ён набыў для небаракі пару зімовага абутку, шкарпэткі і дапамог яму абуцца.

Гэтая гісторыя, магчыма, і засталася незаўважанай, калі б не выпадковыя турысты з Арызоны. Жанчына сфатаграфавала сцэну каля крамы і даслала фота ў Дэпартамент паліцыі Нью-Ёрка. У сераду фота змясцілі на старонцы дэпартамента ў фэйсбуку і ў хуткім часе імя паліцыянта стала вядомае.

На дадзены момант гэты здымак ўпадабалі больш за 500 000 карыстальнікаў фэйсбуку, каля 180 000 размясцілі фота ў сябе, пад здымкам пакінулі больш за 38000 каментароў. І гэтыя паказчыкі працягваюць расці.

Газета «The New York Times» прысвяціла паліцыянту вялікі артыкул.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?