Мужчыны кралі з аўтамабіляў беларусаў, якія прыязджалі ў Польшчу на закупы, бытавую тэхніку, электронныя і прамысловыя тавары.

Як паведамляе «Kurier Poranny», злодзеямі аказаліся беларусы ва ўзросце 28 і 37 гадоў. Яны былі затрыманыя на месцы злачынства, калі спрабавалі скрасці з чарговага аўтамабіля тэлевізар і кухонную пліту.

Мужчыны абвінавачваюцца ў 6 крадзяжах. Ім пагражае да 10 гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?