У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» на сваёй пляцоўцы па булітах выйграла ў «Металурга» (Магнітагорск) — 4:3 (0:2, 2:0, 1:1, 0:0, 1:0). Вырашальны буліт — Стэплтан.

Пасля 30 гульняў «Дынама» мае 35 пунктаў і займае 11-ы радок у Заходняй канферэнцыі, на 6 балаў адстаючы ад зоны плэй-оф.

Наступныя тры гульні «Дынама» правядзе ў гасцях: з «Югрой» (3 снежня), «Авангардам» (5-га) і «Барысам» (7-га).

9 снежня матч у Мінску з рыжскімі дынамаўцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?