З 1 студзеня 2013 года да кошту паслуг сувязі для фізічных асоб будзе дададзены 20%-ны падатак на дабаўленую вартасць.

Гэта звязана з адменай раней існуючай льготы па ПДВ.
Раней паслугі электрасувязі не абкладаліся падаткам. Да пачатку 2011 года існаваў спецыяльны 5%-ны падатак на сувязь.

Пра рост кошту ўсіх паслугаў ужо заявіў Velcom.

Найхутчэй, скасаванне льготы на ПДВ закране і кампаніі, якія забяспечваюць доступ да інтэрнэту.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0