У суботу 7 ліпеня 2007 г. у парафіяльным касцёле ў Валожыне адбылася ўрачыстая святая Імша ў інтэнцыі хутчэйшай беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ, пасля якой на прыкасцёльным цвінтары была асвячана фігура — сімвал удзячнасці вернікаў Вялікаму Папу‑славяніну. Урачыстасць асвячэння фігуры ўзначалілі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч і Апостальскі Адміністратар Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка.

У набажэнстве ўзялі ўдзел шмат вернікаў з розных парафій і высокія госці, сярод якіх кс. архімандрыт Сяргей Гаек МІС, Апостальскі візітатар для грэка‑каталікоў у Беларусі, дыпламаты, прадстаўнікі дзяржаўных улад розных узроўняў. Акрамя святароў і вернікаў з суседніх парафій у Валожын прыехалі таксама госці з суседніх дыяцэзій: Гродзенскай і Пінскай. Гамілія, прамоўленая біскупам Антоніем Дзям’янкам, была прысвечана асобе Вялікага Папы Яна Паўла ІІ.

Асвячаная ў Валожыне фігура Святога Айца, вышыня якой 2,5 метры, была выкананы пры фінансавай падтрымцы польскай дыпламатычнай місіі ў Беларусі. Валожынскі фігура — гэта не першая памятка, прысвечаная Яну Паўлу ІІ у Беларусі. Раней скульптурныя выявы Вялікага Папы былі ўсталяваныя ў Мосары і ў Ракаве.

Сatholic.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0