Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за адмену штогадовай іміграцыйнай візавай латарэі і перадачу гэтых іміграцыйных віз замежным студэнтам, якія атрымліваюць у ЗША ступені вышэй бакалаўра па прыродазнаўчых, дакладных і тэхнічных навуках.
За прыняцце законапраекта прагаласавала 245 кангрэсменаў супраць 139.
«Прыняцце законапраекта 245 галасамі супраць 139 стала першай праверкай для плана Рэспубліканскай партыі паступова разабрацца з іміграцыяй, і хоць законапраект прайшоў, процідзеянне дэмакратаў паказвае, што гэтаму плану яшчэ трэ будзе сутыкнуцца з сур’ёзнымі перашкодамі», —сказана ў паведамленні Washington Times.
Афіцыйна галоўным аргументам на карысць законапраекта было тое, што ён аблегчыць выдачу
Нагадаем,
латарэя прадугледжвае выпадковую выдачу іміграцыйных візаў з мэтай даць людзям, якія жывуць у краінах, з якіх у ЗША прыбывае мала імігрантаў, шанец пераехаць у Амерыку. Кожны год на 55 тысяч віз па гэтай праграме прэтэндуюць мільёны патэнцыйных імігрантаў,і некаторым шанцуе, як, напрыклад, народжанай ва Украіне галівудскай акторцы Міле Куніс.
Разам з тым, кіраўнік Юрыдычнага камітэту Палаты прадстаўнікоў ЗША Ламар Сміт, які напісаў законапраект, лічыць, што візавая латарэя заахвочвае махлярства.