Пра тое, што крыж знік, паведаміў старшыня беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мемарыял» Уладзімір Раманоўскі.

Крыж быў усталяваны тры дні таму пры ўдзеле Уладзіміра Раманоўскага, палітвязня савецкіх часоў Сяргея Ханжанкова і грамадскай актывісткі Ганны Шапуцькі, ініцыятаркі змагання супраць «Бульбаш-хола».

Гэта ўжо другі выпадак, калі крыж знішчаецца ці знікае. Першы раз памятны знак афіцэрам польскага войска з’явіўся ў Курапатах 29 кастрычніка і быў скрадзены на наступны дзень. Адзін з ініцыятараў усталявання, даследчык Курапатаў Ігар Кузняцоў звінаваціў у гэтым актывістаў КХП-БНФ, якіх заспеў на месцы. Аднак актывісты патлумачылі тады, што самі ўбачылі ўжо месца без крыжа і проста вырашылі прыбраць яго.

Ініцыятыва па ўсталяванні такога знака сустрэла крытыку з боку некаторых людзей, бо дакладна невядома, ці пахаваныя ў Курапатах забітыя бальшавікамі польскія афіцэры. Цяпер актывісты рыхтуюцца ўсталёўваць крыж у трэці раз

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?