29–30 лістапада ў Стакгольме адбыўся 4-ы Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Беларусь на ім рэпрэзэнтавалі 23 няўрадавыя арганізацыі: ад моладзевых і экалагічных, да праваабарончых і прадпрыймальніцкіх.

Нефармальна Форум распачаўся фуршэтам у гарадской ратушы Стакгольма ў сераду вечарам. А 29 лістапада адбылося афіцыйнае адкрыццё мерапрыемства.

Падчас сесіі адкрыцця да ўдзельнікаў Форуму звярнуліся еўрачыноўнікі рознага рангу. Мадэравала сесію беларуска Вольга Стужынская, дырэктарка Офіса за дэмакратычную Беларусь і сябра кіраўніцтва Форуму.

Штэфан Фюле, еўракамісар па справах пашырэння ЕС і палітыкі добрасуседства, заявіў, што

«у Еўропе няма месца палітвязням». Ён запэўніў удзельнікаў Форуму, што Еўрасаюз будзе і надалей падтрымліваць дэмакратычныя арганізацыі ў краінах Усходняга партнёрства:

Шведская міністарка па дачыненнях з ЕС Біргіта Ольсан падкрэсліла, што

інтэграцыя з Еўропай была і застаецца ключавым інтрументам для мадэрнізацыі краінаў УП і станаўлення рынкавай эканомікі.
Апроч гэтага яна казала пра роўнасць палоў, непрымальнасць дыкрымінацыі геяў і лесбіянак, а таксама нацменшасцяў (у прыватнасці, цыганаў): «Еўрапа павінна быць кантынентам не толькі для большасцяў, але і для меншасцяў».

Ліза Берг, генеральны сакратар шведскай «Amnesty International», узгадала ў сваёй прамове прызнанага вязнем сумлення Алеся Бяляцкага.

На Форуме быў прэзентаваны даклад «Індэкс еўрапейскай інтэграцыі». Лідарамі па гэтым паказчыку з’яўляюцца Малдова і Грузія. Беларусь — у стабільных аўтсайдарах.

У першы дзень Форуму прадстаўнікі беларускай дэлегацыі абралі новага нацыянальнага каардынатара. Ім стаў прадстаўнік экалагічнай супольнасці «Зялёная сетка» Яраслаў Бекіш, які змяніў на гэтай пасадзе Сяргея Лісічонка.

Нацыянальным каардынатарам абралі Яраслава Бекіша, прадстаўніка экалагічнай супольнасці «Зялёная сетка».

Нацыянальным каардынатарам абралі Яраслава Бекіша, прадстаўніка экалагічнай супольнасці «Зялёная сетка».

Штэфан Фюле, еўракамісар па справах пашырэння ЕС і палітыкі добрасуседства, запэўніў удзельнікаў Форуму ў далейшай падтрымцы Еўрасаюза.

Штэфан Фюле, еўракамісар па справах пашырэння ЕС і палітыкі добрасуседства, запэўніў удзельнікаў Форуму ў далейшай падтрымцы Еўрасаюза.

Мадэравала сесію Вольга Стужынская, дырэктарка Офіса за дэмакратычную Беларусь.

Мадэравала сесію Вольга Стужынская, дырэктарка Офіса за дэмакратычную Беларусь.

Стэфан Эрыксан звярнуўся да нашай дэлегацыі па-беларуску.

Стэфан Эрыксан звярнуўся да нашай дэлегацыі па-беларуску.

Ліза Яфімава з Цэнтра развіцця студэнцкіх ініцыятываў (злева) і Каця Борсук з «Гей-Беларусь».

Ліза Яфімава з Цэнтра развіцця студэнцкіх ініцыятываў (злева) і Каця Борсук з «Гей-Беларусь».

Сяргей Драздоўскі з Офіса па правах людзей з інваліднасцю.

Сяргей Драздоўскі з Офіса па правах людзей з інваліднасцю.

Міраслаў Кобаса з Фонду імя Льва Сапегі.

Міраслаў Кобаса з Фонду імя Льва Сапегі.

Злева направа: Яўген Прэйгерман з «Ліберальнага клуба», Галіна Ільяшчук з Мінскага сталічнага саюза прадпрымальніцаў і працадаўцаў, Уладзімер Карагін з Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва.

Злева направа: Яўген Прэйгерман з «Ліберальнага клуба», Галіна Ільяшчук з Мінскага сталічнага саюза прадпрымальніцаў і працадаўцаў, Уладзімер Карагін з Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва.

Праваабаронцу-вясноўцу Уладзю Лабковічу не пашанцавала: проста на Форуме ў яго скралі партманэ.

Праваабаронцу-вясноўцу Уладзю Лабковічу не пашанцавала: проста на Форуме ў яго скралі партманэ.

Жаночы клуб. злева направа: Жанна Літвіна, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў, Таццяна Зялко з «Нашага пакалення», Іна Кулей з праваабарончага Камітэта «Салідарнасць».

Жаночы клуб. злева направа: Жанна Літвіна, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў, Таццяна Зялко з «Нашага пакалення», Іна Кулей з праваабарончага Камітэта «Салідарнасць».

Па словах новаабранага каардынатара, цяпер грамадзянская супольнасць ва УП мае хутчэй статус назіральніка. Але амбіцыя ў тым, каб яна стала патрнёрам:

«Такім чынам, партнёраў будзе тры: нацыянальны ўрад і парламент, грамадзянская супольнасць і Еўрапейскі саюз»,
сказаў Бекіш.

На другі дзень Форуму з прамовай выступіў былы пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. Выбачыўся перад астатнімі ўдзельнікамі Форума, да дэлегацыі з нашай краіны ён звярнуўся па-беларуску:

«Некаторыя самыя лепшыя моманты знаходжання ў Беларусі былі звязаны менавіта з вамі, з тымі людзьмі, якія сёння ў зале, з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі. Я вам удзячны за гэта»,
казаў Эрыксан.

З прамовы былога пасла вынікала, што ён у курсе праблемаў беларускай грамадзянскай супольнасці:

«Дэбаты — гэта нармальная з’ява, і я не хацеў бы ствараць з гэтага трагедыю. Але я хачу выказаць сваю занепакоенасць з нагоды таго, што такія працэсы могуць пайсці не на карысць супольнай справе».

Эрыксан пажадаў беларусам кансалідацыі. Тыя ў сваю чаргу выказалі пашану былому паслу, уручыўшы яму фотакарціну і цукеркі.

Удзельнікі Форуму прынялі рэзалюцыю з патрабаваннем вызваліць Алеся Бяляцкага, спыніць крымінальны пераслед Анджэя Пачобута і аднавіць выхад часопіса «Arche».

«Мы яшчэ раз падкрэслілі, і гэта было цалкам падтрымана ўсімі ўдзельнікамі Форуму, патрабаванне вызваліць усіх беларускіх палітвязняў, якія цяпер за кратамі», паведаміў Уладзімір Лабковіч (праваабаронца-вясновец).

На думку праваабаронцы, беларуская грамадзянская супольнасць мае еднасць. Разам з тым, у межах Нацыянальнай платформы па-рознаму ацэньваюць прынятыя дакументы:

«Для „Вясны“ вельмі важна, каб прынятая Канцэпцыя не нанесла ўдар увогуле па грамадзянскай супольнасці. І нават дэкларатыўныя заявы пра магчымую палітызацыю грамадзянскай супольнасці, мне падаецца, вельмі шкодзяць у першую чаргу тым сферам, дзе палітызацыі быць не можа.
У першую чаргу гэта незалежная журналістыка і праваабарончая дзейнасць», сказаў Лабковіч.

Улад Вялічка, старшыня міжнароднага кансорцыюма «Еўрабеларусь», пагаджаецца, што грамадзянская супольнасць мае паразуменне па прынцыповых пытаннях: палітзняволеныя, незалежнасць Беларусі, еўрапейскі шлях развіцця. З іншага боку, на некаторыя рэчы арганізацыі глядзяць па-рознаму:

«Гэтыя пытанні павінны быць абмеркаваныя на працягу большага часу.

Я не думаю, што трэба баяцца рознасці думак ці нязгоды. Хутчэй гэта падстава, каб задумацца, як знайсці супольныя рашэнні, якія маглі б нас рухаць разам далей».
У якасці прыкладу Вялічка прыводзіць Еўрасаюз: «Не ўсе краіны ЕС маюць еўра, тым не менш яны ўваходзяць у ЕС».

Яраслаў Бекіш лічыць, што сам факт наяўнасці спрэчак патрабуе ўвагі. Пасля Канферэнцыі 16 лістапада ў прадстаўнікоў двух меркаванняў не было магчымасці іх абмеркаваць «у рэале».

А ў публічнай прасторы, у прэсе, «пазіцыйныя і стратэгічныя супярэчнасці перараслі ў канфліктную сферу», мяркуе актывіст.

Разам з тым, цешыць тое, што хаця б на ўзроўні беларускай дэлегацыі (хто быў на Форуме) былі зробленыя крокі да вырашэння спрэчных момантаў.

Адзін з галоўных вынікаў Форуму, на думку Улада Вялічкі, гэта заканчэнне працэсу яго афармлення ў межах УП. Як вынік, канчатковае прызнанне нацплатформаў у якасці суб’ектаў узаемаадносінаў, рэгістрацыя сакратарыята Форуму і замацаванне статуса перманентных назіральнікаў на міждзяржаўных сустрэчах.

У кіроўны орган Форуму (Steering Сommittee) увайшлі тры беларусы: Яраслаў Бекіш як нацыянальны каардынатар, а таксама Вольга Стужынская (Офіс за дэмакратычную Беларусь) і Мікалай Кванталіяні (Еўрапейскі моладзевы форум) ад еўрапейскіх арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?