Беларусь адводзіць энергетычнаму супрацоўніцтву галоўнае месца ў дыялогу Беларусі з Еўрасаюзам. Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю французскай газеце «Монд».

«Пытанне забеспячэння энерганосьбітамі з’яўляецца найважнейшым перш за ўсё для еўрапейцаў, і гэтай праблемай еўрапейцы павінны былі даўно заняцца, не чакаючы крызісу ў адносінах паміж Беларуссю і Расіяй, які балюча ўдарыў па ЕС, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — У якасці галоўнага ў дыялогу Беларусь — Еўрасаюз мы пакінулі менавіта гэта пытанне, а не нейкія эфемерныя праблемы. Напэўна, еўрапейцы з‑за інертнасці пакуль не заўважаюць гэтых праблем. Але паверце, гэтыя праблемы ўдараць па тых палітыках, якія ў ЕС сёння іх не заўважаюць».

«Спадзяюся, што новы прэзідэнт Францыі і новае кіраўніцтва, энергічнае, маладое, убачаць гэтыя праблемы і тады ацэняць Беларусь», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?