Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі будзе воблачна, днём з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі снег, па Гомельскай і Магілёўскай абласцях моцны снег, мокры снег, месцамі мяцеліца, слабы галалёд, на дарогах снежныя заносы.

Днём у многіх раёнах краіны невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-заходні 4–9 м/с, па ўсходзе парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра цягам сутак 0 — мінус 5°С, ноччу па паўночным захадзе да мінус 7°С.

У Мінску 4 снежня ноччу снег, днём невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2–4°С, днём 0 — мінус 2°С.

У наступныя двое сутак па Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. 5 снежня ноччу па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2–9°С, па ўсходзе месцамі мінус 10–12°С, днём 0 — мінус 5°С.

6 снежня часам снег, днём па Гомельскай вобласці месцамі моцны снег, слабая мяцеліца, у асобных раёнах снежныя заносы. Вецер пераменных напрамкаў 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2–8°С, днём 0 — мінус 5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?