Камісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле наведаў Харватыю, дзе прыняў удзел у 4-ым Балканскім форуме грамадзянскай супольнасці.

«Гэта выдатная магчымасць наведаць Харватыю і ўбачыць, як краіна мяняецца напярэдані свайго ўступлення ў Еўрапейскі Саюз», — заявіў ён. Па словах Фюле, застаецца толькі некалькі месяцаў для дасягнення выніку. Калі Харватыя выканае ўсе абавязацельствы, то стане сябрам Еўрасаюза 1 ліпеня 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?