Падчас свайго візіту ў Арменію прэзідэнт Камісіі Жазэ Мануэл Барозу заявіў, што пагадненне аб увядзенні спрошчанага візавага рэжыму для грамадзян Арменіі будзе падпісана ўжо ў сярэдзіне снежня. Доўгатэрміновай мэтай ён назваў ўвядзенне бязвізавага рэжыму. Апроч таго, па словах Барозу, хутка ідуць перамовы для падпісання пагаднення аб асацыяцыі, якое прадугледжвае і стварэнне паглыбленай і ўсеабдымнай зоны свабоднага гандлю, развіваюцца вельмі добра. Пагадненне можа быць дасягнута да канца 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?