Гродзенскія мытнікі затрымалі на мяжы партыю кантрабандных маркераў амаль на 7,7 млрд рублёў,
паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы Гродзенскай рэгіянальнай мытні Святлана Дзерман.

Супрацоўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні ў ваколіцах горада спынілі аўтамабіль «Івека», які прыехаў з Літвы праз пункт пропуску «Прывалка» і кіраваўся ў Маскву. У выніку мытнага надгляду аказалася, што колькасць тавару значна перавышала заяўленыя ў суправаджальных дакументах аб’ёмы.

У выніку супрацоўнікамі мытні затрымана каля 500 тыс. рознакаляровых маркераў, таксама канфіскавана каля 33 тыс. пакетаў для іх пакавання.
Агульная сума канфіскаванага тавару папярэдне ацэнены ў суму больш за 7,677 млрд рублёў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?