Герцагіня Кембрыджская, жонка прынца Уільяма, чакае дзіця. Гэтую навіну ўжо пацвердзілі прадстаўнікі каралеўскай сям’і Вялікабрытаніі.

Пра цяжарнасць герцагіні стала вядома пасля наведвання жонкай прынца лонданскай лякарні.

У выпадку, калі прынц Уільям зойме каралеўскі трон, яго дзіця, незалежна ад полу, стане першым прэтэндэнтам на брытанскую карону.

Прэм’ер-міністр Дэвід Кэмеран праз Twitter павіншаваў шлюбную пару «з цудоўнай навіной».

«Яны будуць выдатнымі бацькамі», — напісаў брытанскі прэм’ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?