Аршанскае ААТ «Завод швейных машынаў» плянуюуць рэарганізаваць з удзелам замежнага інвэстара.

Аршанская фабрыка была далучаная да ВА «Беларускі мэталюргічны завод» 28 студзеня 2006 г. паводле рашэньня прэзыдэнта. Па словах гендырэктара БМЗ Мікалая Андрыянава, на той час аршанскае прадпрыемства было стратнае. Цяпер рэнтабэльнасьць вытворчасьці на фабрыцы складае 7%. Штомесяц вырабляецца 120‑130 машынаў. Прыкладна гэтулькі і прадаецца. Склад дагэтуль загружаны прадукцыяй, істотная частка якой няякасная, паведаміў на прэс‑канфэрэнцыі М. Андрыянаў.

У плянах — рэарганізацыя вытворчасьці аршанскага прадпрыемства з удзелам італьянскіх інвэстараў. Вытворчасьць швачных машынаў будзе спыненая. Падрабязнаьці рэформаў кіраўнік БМЗ пакуль не раскрывае.

Сямён Печанко

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0