У вёсцы Кароткавічы Жлобінскага раёна аўтамабіль збіў веласіпедыста, які перавозіў малую дачку.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 35-гадовы кіроўца аўтамабіля «Фіят-Тэмпра» не выбраў бяспечную хуткасць руху, у выніку чаго наехаў на 22-гадовага мужчыну на ровары, пасажырам якога была 4-гадовая дачка. Раварыст ехаў у спадарожным напрамку.

Ад атрыманых траўмаў веласіпедыст памёр на месцы здарэння. Дзяўчынку шпіталізавалі ў раённую бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?