Вольга Гайдукова прыязджала ў Віцебск на сустрэчу са следчым, які вядзе крымінальную справу сына, затрыманага супрацоўнікамі КДБ «за здраду дзяржаве». Праз тэлефон яна прасіла Алега Барысевіча запісаць яе на прыём, але следчы сказаў: «Прыязджайце на допыт».

Паводле Гайдуковай, допыт у віцебскім абласным упраўленні КДБ доўжыўся гадзіны паўтары. З маці затрыманага наваполацкага актывіста ўзялі падпіску аб неразгалошванні зместу размовы. Але яна кажа, што нічога новага падчас сустрэчы са следчым і не даведалася — хіба толькі тое, што спаткання з сынам ёй не дадуць:

«Сустрэчы нам пакуль не далі, сказалі, што, можа, пад канец следства. Ці калі следства будзе завершана. Я сустрэчай і задаволена, і не задаволена: нічога ж не ясна, кропка не пастаўлена... Я свае пытанні задавала, але ж яны не раскрываюць нічога...Артыкул застаецца ранейшы, вось і ўсё!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?