4 снежня ў абарот Цэнтрабанк Літвы выпусціў калекцыйныя манеты вартасцю ў 2 літы, з выявамі каляровых гербаў чатырох курортаў — Бірштонаса, Друскенікаў (Друскінінкай), Нерынгі і Палангі.
У наступным годзе выпусцяць другую серыю калекцыйных 2-літных манет.

«Унікальныя гарады — унікальная серыя манет.
(...) Упершыню ў гісторыі літоўскіх металічных грошай выкарыстоўваўся спосаб чаканкі каляровых манет. Упершыню на манетах увекавечаны літоўскія курорты», — сказаў кіраўнік Цэнтрабанка Вітас Васіляўскас.

Літоўскі манетны дом выпусціў па 100 000 звычайных манет з чатырма рознымі гербамі і па 2500 манет якасці proof (люстраная паверхня, матавы рэльеф).

Манеты можна набыць у касах Цэнтрабанка ў Вільні (Таторо, 2 і вул. Жырмуну, 151), у Каўнасе (вул. Майроніса, 25).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?