Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Туркменістан, дзе 5 снежня прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

У парадку дня пытанні, якія тычацца як бягучай дзейнасці арганізацыі, так і яе далейшага развіцця. Кіраўнікі дзяржаў разгледзяць вынікі працы Садружнасці за бягучы перыяд, функцыянаванне Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД па ўмацаванні інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, а таксама шэраг гуманітарных і культурных пытанняў. Акрамя таго, будзе абмеркавана тэма сумеснага святкавання 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Па выніках перамоў у Ашхабадзе плануецца падпісаць шэраг дакументаў, якія тычацца супрацоўніцтва ў галіне арганізацыі інтэграванага валютнага рынку, умацавання ўзаемадзеяння ў сферы фінансавай бяспекі, антытэрарыстычнай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?