Беларусь заняла 32-е месца са 158 у сусветным рэйтынгу тэрарызму, які падрыхтаваны няўрадавай арганізацыяй «Інстытут эканомікі і міру» (Сіднэй, Аўстралія).

Як паведамляе афіцыйны сайт інстытута, рэйтынг быў складзены на аснове «сусветнага індэксу тэрарызму». Гэты індэкс, у сваю чаргу, падрыхтаваны на аснове аналізу колькасці тэрарыстычных актаў у той ці іншай краіне з 2002 па 2011 гады, колькасці ахвяраў і параненых, прыблізнай ацэнкі матэрыяльнага ўрону.

На першым месцы з індэксам 9,56 знаходзіцца Ірак. У першую дзясятку найбольш праблемных краін трапілі Йемен, Нігерыя, Расія, Самалі, Тайланд, Філіпіны.

Індэкс Беларусі складае 4,26.

Найбольш рэзананснымі тэрарыстычнымі актамі ў Беларусі аўтары рэйтынгу назвалі два выбухі ў Віцебску ў 2005 годзе (загінулых не было, пацярпелі каля 40 чалавек), выбух падчас святкавання Дня незалежнасці ў Мінску 4 ліпеня 2008 года (загінулых не было, пацярпелі каля 50 чалавек), выбух у мінскім метро на станцыі «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 года (15 загінулых, больш як 200 пацярпелых).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?