Прэс-сакратары дзяржорганаў не павінны пакідаць без увагі Інтэрнэт і сацыяльныя сеткі, заявіў сёння журналістам намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч.

«Без работы ў Інтэрнэце і ў сацыяльных сетках немагчыма работа СМІ, якія хочуць быць запатрабаванымі, у тым ліку сярод моладзі. Гэты вельмі важны дынамічны сегмент не павінны абыходзіць і органы дзяржкіравання, а адпаведна і тыя людзі, якія адказваюць за работу са СМІ, за сувязі з грамадскасцю», — сказаў намеснік міністра.

Ён таксама адзначыў, што прэс-сакратары павінны своечасова забяспечваць грамадства аб’ектыўнай інфармацыяй аб тым ці іншым дзяржоргане, галіне, рэгіёне і г.д.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?