Апроч пераможцы ў шорт-ліст прэміі сёлета ўвайшлі 5 твораў: «Дзённік смяротніцы. Хадзіжа» Марыны Ахмедавай, «Арбайт, або Шырокае палатно» Яўгена Папова, «Лёгкая галава» Вольгі Слаўнікавай, «Жанчыны Лазара» Марыны Сцяпновай і «Немцы» Аляксандра Церахава.

Журы прэміі ў гэтым годзе склалі: генеральны дырэктар фонду «Пушкінская бібліятэка» Марыя Ведзяняпіна, паэт Уладзімір Салімон, празаік, рэжысёр і сцэнарыст Павел Санаеў, пісьменнік і крытык Раман Сенчын. Старшынёй абраны пісьменнік Самуіл Лур’е.

«Рускі Букер» уручаецца з 1992 года. Сёлета прызавы фонд узнагароды павялічаны ў 2,5 разу: лаўрэат атрымае 1,5 млн расійскіх рублёў, а фіналісты — па 150 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?