Навінка са сталіцы Бельгіі. Такую нетрадыцыйную елку паставілі на плошчы Гран-Пляс у Брусэлі ў гэтым годзе. Елка можа змяняць колер ды ўжо выратавала адну сапраўдную елку з бельгійскіх лясоў. Але прыхільнікі жывых елак негатыўна ўспрынялі штучную кубічную замену і ўжо сабралі каля 10 тысяч подпісаў за вяртанне на плошчу звычайнага хвойнага дрэва.

З гэтай таксама экалагічнай (хоць ужо не такой простакутнай) елкай з каркасу і светадыёдаў сустрэлі каляды ў 2011 годзе дублінцы.

Трэш-елка, якую ўсталявалі ў Берліне ў 2011 годзе. Берлінскае каляднае дрэва было зроблена з металалому, смецця і магло вырыгаць полымя.

Ідэі экалагічных елак з рэцыклабельных матэрыялаў вельмі папулярная ў свеце. У 2007 годзе ў Бангкоку з’явілася елка з пустых бутэлек з-пад пітнай вады.

Калядная елка можа быць і выдатнай рэкламай. У 2009 годзе кампанія «Heineken» паставіла каля гандлёвага цэнтра ў Шанхаі вось такую елку, складзеную з 1000 бутэлек з півам.

Елка ў аўстралійскім горадзе Сіднэй, зробленая са старых ровараў. На гэтым месцы ў 2008 годзе стаяла елка са старых крэслаў, у 2009 — з пустых бутэлек. А ў 2010 прыйшоў час ровараў.

Яшчэ адна елка з роварных запчастак. На гэты раз у горадзе Гронінген (Нідэрланды).

Венецыянскае шкло было вядома ва ўсім свеце яшчэ ў Сярэднявечча. Гэтае майстэрства жыве і зараз, і найлепшым доказам таму ёсць вось такая дзівосная елка, зробленая шклярамі з венецыянскага вострава Мурана ў 2007 годзе.

Стваральнікі гэтай елкі, усталяванай у Мадрыдзе ў 2007 годзе, натхніліся класічнай камп’ютэрнай гульнёю «Пэкмэн».

Напэўна, самая вялікая калядная елка на планеце знаходзіцца ў невялікім горадзе Губіа ў Італіі. Мясцовыя жыхары вырашылі ўпрыгожваць схіл гары такім чынам больш за 30 гадоў таму. Елку вышынёю 700 і шырынёю 350 метраў можна бачыць з 50-кіламетровай адлегласці. А з 2010 года электрычнасць для гэтай елкі выпрацоўваюць сонечныя батарэі.

Мінская елка таксама трохі незвычайная: яна жывая «напалову». Калі большасць краін выбірае лёгкі шлях і проста ставяць вялізную спілаваную елку, у Беларусі яловыя галінкі замацоўваюцца на спецыяльным каркасе. Праз гэта галоўная елка краіны выглядае аднолькавым зялёным конусам ужо шмат гадоў запар. Дарэчы, елку на Кастрычніцкай ўжо запалілі.

А гэтая елка навечна застанецца ў гісторыі Віцебска.

Ва ўсёй краіне ставяць ставяць і ўпрыгожваюць калядныя елкі. Звычайная беларуская елка — жывая (часам елку нават не ссякаюць, калі дрэва расце ў патрэбным месцы). Галоўная елка на Кастрычніцкай выглядае стабільным конусам ужо які год. Але некаторыя гарады ўспрымаюць калядную елку як аб’ект самых смелых мастацкіх эксперыментаў. «Наша Ніва» зрабіла падборку дзіўных калядных елак, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах па ўсёй планеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?