Мастак Алесь Пушкін затрыманы і знаходзіцца ў пастарунку Ленінскага раёна Мінска.

Мастак не паспеў паведаміць, дзе і за што быў затрыманы, бо сувязь перарвалася, і цяпер яго тэлефон не адказвае. У дзяжурнай частцы РУУС Ленінскага раёна і гарадскога аддзела міліцыі адказалі, што такога затрыманага ім не дастаўлялі.

Напярэдадні Алесь Пушкін правёў мастацкі перформанс: з партрэтам змагара антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага наведаў Вярхоўны суд.
Мастак падаў заяву на абскарджванне рашэння суда Смаргонскага раёна, паводле рашэння якога адбываў 10-суткавы адміністрацыйны арышт за тое, што ў верасні гэтага года прайшоў з партрэтам Расьціслава Лапіцкага па вуліцах Смаргоні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?