Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) даўно трэба перастаць абслугоўваць інтарэсы асобных дзяржаў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у вузкім складзе, якое праходзіць 5 снежня ў Ашхабадзе.

«Не менш важна нарошчваць каардынацыю па актуальных пытаннях дзейнасці АБСЕ. Цяперашні стан спраў у арганізацыі, на жаль, не ўнушае аптымізму. АБСЕ даўно час спыніць абслугоўваць інтарэсы асобных краін, сканцэнтраваць сваю ўвагу на аб’яднальным парадку», — цытуе Пуціна РІА Новости.

Прэзідэнт Расіі разлічвае, што ў якасці старшыні АБСЕ ў 2013 годзе «Украіна будзе займаць менавіта такую пазіцыю».

Пуцін таксама зазначыў, што Масква мае намер адстойваць пазіцыю краін СНД падчас правядзення форумаў «дваццаткі» і «васьмёркі» ў Расіі.

Паводле яго слоў, падчас форуму АТЭС ва Уладзівастоку «Расія старалася ў выгадным святле паказаць інтэграцыйныя намаганні».

«Павінен падкрэсліць, што гэта выклікала пазітыўную рэакцыю нашых партнёраў па Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Расія будзе прымаць два буйныя міжнародныя форумы — „дваццатку“, а ў 2014 годзе — „васьмёрку“. Хачу вас запэўніць, што мы таксама гатовы будзем улічваць усе вашы інтарэсы», — заявіў Пуцін.

Разам з тым, ён выказаў надзею, што ўсе інтарэсы будуць своечасова сфармуляваныя. «Спадзяюся некаторых удзельнікаў сённяшняй сустрэчы ўбачыць на гэтых мерапрыемствах, мяркую, што гэта было б важным для прасоўвання нашых агульных інтарэсаў», — сказаў Пуцін.

Расійскі прэзідэнт таксама заклікаў краіны СНД падключыцца да праекта спадарожнікавай навігацыйнай сістэмы ГЛОНАСС. «Рэалізацыя магчымасцяў гэтай сістэмы дасць немалыя перавагі і ў эканамічнай сферы, таму што скарачае расходы, звязаныя з транспарціроўкай грузаў па ўсіх транспартных сістэмах і, безумоўна, вядзе да павышэння бяспекі на ўсіх відах транспарту», — сказаў Пуцін.

Расія, паводле яго слоў, разлічвае на тое, што калегі з СНД «зацікавяцца гэтым праектам». «Бачым добрыя перспектывы для ўкаранення такіх сістэм у краінах Садружнасці», — дадаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?