Пра гэта БелаПАН паведаміла прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна.

Паводле яе слоў, усе пікеты пройдуць пад дэвізам: «Выкралі выбары, каб прадаць краіну».
«Такім чынам, 19 снежня мы вырашаем дзве задачы. Па-першае, мы прыцягваем увагу да таго, што ў Беларусі як такіх выбараў няма, і нічога не зменіцца да таго часу, пакуль не будзе сапраўдных выбараў, ніякія нашы праблемы вырашаны не будуць, ніякай мадэрнізацыі не адбудзецца і гэтак далей. Па-другое, мы выкрываем, чаму скралі выбары — механізмы „сейфавыя“ прыватызацыі, распродаж краіны пад выглядам прыватызацыі і гэтак далей», — сказала Красуліна.
Яна не спадзяецца, што пікеты будуць дазволеныя,
аднак нават сам факт падачы такіх заявак лічыць станоўчым момантам. «Тым, што мы падаем заяўкі, мы ўжо інфармуем людзей аб тым, што адбываецца: аб праблемах з выбарамі і з прыватызацыяй. Акрамя таго, мы інфармуем дзяржаўныя органы аб тых жа праблемах. Далей — адмовы павінен нехта падпісаць. І ў далейшым гэтыя людзі не змогуць казаць, што «яны нічога дрэннага не рабілі», і яны тут ні пры чым. І яшчэ:
мы інфармуем саміх чыноўнікаў, што вынікі незаконнай прыватызацыі могуць быць перагледжаны, а тыя, хто так ці інакш прымаў у ёй удзел, могуць быць прыцягнуты да адказнасці.
Чыноўнікі, якія забароняць пікеты, таксама могуць лічыцца памагатымі незаконнай прыватызацыі «, — лічыць Красуліна.

«У рэшце рэшт,

у Магілёве жа дазволілі «Славянскі марш», чаму б не дазволіць і пікеты?» —
Задалася пытаннем прэс-сакратар АГП.

Яна адзначыла, што нават у выпадку забароны пікетаў АГП усё роўна правядзе «дзень інфармавання насельніцтва».

«Ніхто не можа забараніць нам выйсці да прахадных заводаў, раздаваць інфармацыйныя матэрыялы або правесці акцыі ў іншым фармаце, што не патрабуе ўзгаднення», —
падкрэсліла Красуліна.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?