27 кастрычніка ў горадзе, а затым у вёсцы Каліноўскіх — Якушоўцы адбылося штогадовае свята, прысвечанае паўстанцам, якое праводзіць грамадскасць.

Вадзім Саранчукоў паведаміў «Свабодзе», што пратакол складзены за ўдзел у масавым несанкцыянаваным мерапрыемстве: частка 1 артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса.

У Свіслачы былі прамовы каля магілы Віктара Каліноўскага — Кастусёва брата, а таксама на плошчы, дзе стаіць бюст Кастуся Каліноўскага. Аднак сам кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ там не выступаў.

На думку Вадзіма Саранчукова, калі міліцыя працягвае складаць пратаколы за мерапрыемства, якое адбылося ў канцы кастрычніка, гэта сведчыць пра тое, што ўлады па-свойму рыхтуюцца да гадавіны паўстання на чале з Кастусём Каліноўскім.
Наступны год мае быць абвешчаны годам Каліноўскага, кажа Саранчукоў. З такой прапановай выступілі некалькі арганізацый.

27 кастрычніка ў Свіслачы людзі з розных гарадоў Беларусі традыцыйна адзначалі памяць паўстанцаў Каліноўскага. З гэтай нагоды ўсклалі кветкі на магілу Віктара Каліноўскага, да помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, наведалі радзіму Каліноўскіх — сядзібу Якушоўка.

У той дзень міліцыянты затрымалі ў Свіслачы 4-х маладзёнаў. На іх склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і выкарыстанне незарэгістраванай сімволікі. Пазней усіх асудзілі: Станіславе Гусаковай з Віцебска і Алесю Крату з Мінска, Вітольду Ашурку з Бярозаўкі прысудзілі па 3 сутак арышту, гарадзенца Віталя Лопасава аштрафавалі на 3 мільёны рублёў.

Свіслацкія дэмакратычныя актывісты Анатоль Валюк, Юры Глебік і Віктар Дзясяцік таксама былі пакараныя штрафамі ў адзін мільён рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?