Photo.bymedia.net.

Photo.bymedia.net.

«Здыму аднапакаёвую кватэру за $300», — аб’явы з такім зместам усё часцей сустракаюцца на слупах і пад’ездах Мінска. Яшчэ некалькі месяцаў таму за гэтыя грошы можна было наняць прыстойную двухпакаўёку без доўгіх пошукаў. Аднак цяпер цэны рэзка выраслі.

Павышаны попыт на жыллё і звязаны з ім рост цэнаў штогод адзначаецца ў жніўні, калі студэнты шукаюць кватэры і пакоі. «Так было шмат гадоў запар. Але ў гэтым годзе арэндныя стаўкі засталіся на ўзроўні перыяду павышанага попыту.
Прычым больш за ўсё падаражэлі самыя хадавыя кватэры эканом-класа», — расказвае намеснік дырэктара па арэндзе жылля кампаніі «Твая сталіца» Валянціна Сянчыхіна.
Што стала прычынай імклівага падаражэння? На рынку нерухомасці рэзка зменшылася прапанова.
Па дадзеных партала realt.by, у ліпені ў Мінску шукалі арандатараў каля 1100 аднапакаёвак і каля 1200 двухпакаёвак, а цяпер і адных, і другіх засталося трохі больш чым па 500 кватэр.
Адной з прычын таму сталі пагрозы Аляксандра Лукашэнкі.
У пачатку верасня той загадаў правесці праверку тых, хто пабудаваў кватэры з дзяржпадтрымкай, напрыклад, шматдзетных і вайскоўцаў. У людзей, хто здае такую «льготную» кватэру, Лукашэнка загадаў адбіраць жытло.

Так ці інакш, але на дадзены момант у самым «ільготным» раёне Мінска, Каменнай Горцы, можна знайсці ўсяго 20 аб’яваў аб здачы кватэраў. Яшчэ пару месяцаў там здаваліся сотні кватэраў.

Зразумеўшы, што жыллё стала дэфіцытным, астатнія гаспадары паднялі цэны на арэнду сваіх кватэраў.

І ў мінчукоў знайшліся грошы, каб заплаціць за гэта. Калі ў снежні 2011 года сярэдні заробак у сталіцы складаў $460, то цяпер зарплата дайшла да $640.
Жыллё падаражэла ў падобнай прапорцыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?