Гэтымі днямі ў Вялікабрытаніі адзначаюць угодкі «вялікага смогу», які ў 1952 годзе забраў жыццё 4 тысяч лонданцаў. «Вялікі смог» называюць самай страшнай пасляваеннай катастрофай у Вялікабрытаніі.

«Вялікі смог» стаў сумным рэзультатам узаемадзеяння прыроды, старых тэхналогій і чалавечай нядбаласці. У пятніцу 5 снежня 1952 года на Лондан апусціўся шчыльны туман. Да таго ж надвор’е было незвычайна халодным, і людзі актыўна палілі печы. У якасці паліва ў тыя часы большасць ужывала каменны вугаль, які даваў густы чорны дым. Гэтым жа вугалем палілі печы на фабрыках. Паліць печы вугалем лонданцам забаранялі яшчэ ў XIV стагоддзі, але жыхары ўсё адно вярнуліся да гэтага таннага англійскага паліва. Пагаршалі сітуацыю і выхлапы знакамітых лонданскіх двухпавярховых аўтобусаў і грузавікоў з дымнымі і неэкалагічнымі дызельнымі рухавікамі.

І хоць кранаўшчыкі ў доках казалі, што на вышыні 20 метраў неба чыстае, на зямлі было не відаць нічога далей за некалькі метраў. Кожны дзень лонданскія коміны выкідвалі 1 000 тон дыму, 2 000 тон вуглекіслаты, 140 тон салянай кіслаты і 14 тон злучэнняў фтору. Туман змешваўся з сярністым газам...

Праз смог былі адмененыя спектаклі і кінапаказы — экранаў было проста не відаць. Але лонданцы звярталі мала ўвагі на туман, бо туман не рэдкасць для Лондана. Смог рассеяўся праз 4 дні і за гэты час забіў каля 4 000 жыхароў: у асноўным дзяцей, старых і хворых на рэспіраторныя захворванні. Урад хацеў схаваць сапраўдныя маштабы трагедыі, але яны ўсё адно сталі вядомы грамадскасці.

«Вялікі смог» падштурхнуў улады Вялікабрытаніі да прыняцця адных з першых у свеце законаў па абароне прыроды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?