У Гомелі 6 снежня пад старшынствам першых намеснікаў прэм’ер-міністраў Беларусі Уладзіміра Сямашкі і Украіны Валерыя Харашкоўскага праходзіць сустрэча кіраўнікоў прыгранічных рэгіёнаў дзвюх краін.
Пра гэта паведаміў на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Ён нагадаў, што Сямашка і Харашкоўскі з’яўляюцца сустаршынямі міжурадавай беларуска-ўкраінскай змяшанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Запланавана таксама двухбаковая сустрэча віцэ-прэм’ераў, падчас якой яны абмяркуюць актуальныя пытанні беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва, паведаміў прэс-сакратар.

У 2011 годзе тавараабарот з Украінай склаў 6,2 млрд. долараў ЗША і ў параўнанні з 2010 годам узрос на 39,5%, экспарт — 4,2 млрд. долараў (узрос на 62,4%), імпарт — 2 млрд. долараў (вырас на 8,3%), станоўчае сальда склала 2,2 млрд. долараў.

Паводле вынікаў трох кварталаў 2012 года аб’ём тавараабароту ў параўнанні са студзенем-вераснем 2011 года вырас на 34,5% і склаў 5,9 млрд. долараў, пры гэтым экспарт узрос на 44,9% (4,3 млрд.), імпарт — на 13,8% (1,7 млрд.). Станоўчае сальда склала 2,6 млрд. долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?