Пра гэта паведаміў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Філіп Качмарэк на сустрэчы з былым палітвязнем, прэс-сакратаромэкс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Аляксандрам Атрошчанкавым і кіраўніком Асамблеі НДА Сяргеем Мацкевічам.

Як паведаміў Атрошчанкаў, сустрэча прайшла 4 снежня ў Еўрапарламенце, у ёй таксама ўдзельнічаў польскі еўрадэпутат Марэк Мігальскі.

Бакі абмеркавалі сітуацыю з беларускімі палітвязнямі.

«Мы праінфармавалі еўрапейскіх чыноўнікаў аб цяперашнім становішчы беларускіх палітвязняў. У прыватнасці, казалі пра тое, што іх становішча пагаршаецца з кожным днём, яны ўсё больш ізалююцца, іх пераводзяць у горшыя ўмовы ўтрымання. На нашу думку, рашучыя крокі Еўропы могуць выправіць гэтую сітуацыю» , — распавёў Атрошчанкаў.

Паводле яго слоў, Філіп Качмарэк адзначыў, што ў Еўрасаюза прыходзіць разуменне неэфектыўнасці сённяшняй палітыкі ў дачыненні да Беларусі.
«Качмарэк сказаў, што ў Еўропе цяпер ідзе распрацоўка новай палітыкі і стратэгіі. Ён адзначыў, што калі ЕС прэтэндуе на лідзіруючую ролю ў рэгіёне, ён павінен дзейнічаць больш рашуча, і браць на сябе адказнасць хай нават за рэзкія крокі і павінен пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі», — падкрэсліў былы прэс-сакратар Саннікава.

Акрамя таго, дадаў Атрошчанкаў, Качмарэк заявіў: у афіцыйнага Мінска «не назіраецца добрай волі для выканання першай з умоваў ЕС — вызвалення палітвязняў, таму пазіцыя ЕС у адносінах да Мінска можа стаць больш жорсткай».

10–13 снежня ў Страсбургу адкрываецца чарговая сесія Еўрапарламента, на якой магчымы разгляд беларускага пытання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?