Абараніў хлопец кандыдацкую дысертацыю. Зладзіў гулянку з гэтай нагоды, каб аддзячыць усім, хто дапамагаў у даследаваннях і афармленні вынікаў.
Прыйшоў на наступны дзень на працу, а адзін калега ў яго і пытаецца: — А чаму гэта ты мяне не запрасіў на гулянку? — Дык ты ж мне нічым не дапамог! — адказвае збянтэжаны навуковец. — Але ж я табе і не нашкодзіў, хаця мог бы, — пачуў у адказ.