Пакуль у Беларусі дыскутуюць, каму плаціць або не плаціць за праезд — дакладней, дыскутавалі б, калі б было зь кім дыскутаваць — у горадзе Türi, (Эстонія), і Whidbey Island (штат Вашынгтон у ЗША), даўно вырашылі, што прасьцей звольніць усіх кантралёраў і забыцца пра білеты ўвогуле. Там праезд бясплатны для ўсіх, і сацыялістычныя стэрэатыпы і мары ні пры чым. Напрыклад, у Вашынгтоне сістэма пасьпяхова працуе ўжо 20 гадоў.

Паводле мэра Нью‑Ёрка Блюмберга, парыцца такімі пытаньнямі ўвогуле ня варта: за ўсё павінныя плаціць тыя, хто прыносяць гарадам найбольшую шкоду, гэта значыць аўтамабілісты. Па яго словах, публічны транспарт мусіць быць бясплатны, а за ўезд на аўто ў горад трэба ўвясьці плату.

Калі падумаць, то лёгіка на баку гэтай (амаль марксісцкай, на першы погляд) тэорыі. Выкіды аўтамабільных газаў у месцах найбольшай канцэнтрацыі людзей, траўмы ад аварый, вялізныя выдаткі на паліва — ўсё гэтыя праблемы патрабуюць вырашэньня. Тым часам, публічны транспарт (заўсёды стратны) не акупаецца нават з падняцьцем коштаў на білеты. Дык чаму трэба прымушаць людзей плаціць дадаткова за публічны сэрвіс, які так ці інакш фундуецца з бюджэта? (Дарэчы, з падняцьцем коштаў на праезд, напрыклад, у Канадзе, колькасьць пасажыраў зьменшылася, і метро стала яшчэ больш стратным.) Што думаеце?

Вось сьпіс месцаў, дзе транспарт бясплатны (прапаную туды паслаць на стажыроўку сп. Пяткевіч):

  • Staten Island, NY;
  • Chapel Hill, North Carolina;
  • Vail, Colorado;
  • Logan and Cache Valley, Utah;
  • Clemson, South Carolina;
  • Commerce, California;
  • Châteauroux, Vitré, and Compiègne, France;
  • Hasselt, Belgium;
  • Lubben, Germany;
  • Mariehamn, Finland;
  • Nova Gorica, Slovenia;
  • Türi, Estonia;
  • Övertorneå, Sweden.

Зьміцер Солтан, Блог Позірк

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0