6 снежня ў Нясвіжы (Мінская вобласць) падпісаны выніковыя дакументы дэмаркацыі стыку дзяржаўных межаў Беларусі, Латвіі і Расіі. Гэта азначае, што беларускі бок поўнасцю завяршыў дэмаркацыю мяжы з Латвіяй і ў цэлым прыбалтыйскага ўчастка мяжы.
Як заявіў начальнік упраўлення дэлімітацыі і дэмаркацыі мяжы Дзяржпагранкамітэта Беларусі Аляксандр Архіпаў, працэс устанаўлення мяжы з Латвіяй быў пачаты яшчэ ў 1992 годзе з дэлімітацыі дзяржмяжы, і «сёння з падпісаннем дэмаркацыйных дакументаў гэты працэс скончаны». «Калі казаць пра гістарычную рэтраспектыву, то дэмаркацыйныя дакументы на ўвесь участак
Менавіта сёння, паводле слоў прадстаўніка Дзяржпагранкамітэта, завершана ўстанаўленне мяжы на ўсім прыбалтыйскім участку. Дакументы аб дэмаркацыі пункта стыку з Літвой і Польшчай былі падпісаны 30 мая гэтага года.
«Пункт стыку межаў Беларусі, Латвіі і Расіі — гэта апошні пункт з Беларуссю і першы завершаны з Расіяй, — зазначыла дырэктар юрыдычнага дэпартамента МЗС Латвіі Ірына Мангуле. — Падпісаныя дакументы вельмі важныя для нашай краіны. Праца з калегамі была вельмі зладжанай, мы працавалі як адна каманда. Мы ўсе задаволены вынікам працы і можам ганарыцца ёю».
Мангуле таксама заявіла, што ў Латвіі прызнаюць паспяховым супрацоўніцтва з Беларуссю ў памежных пытаннях.
Паводле інфармацыі пасла па асаблівых даручэннях МЗС Расіі Аляксея Обухава, расійскі бок знаходзіцца ў працэсе афармлення сваіх дзяржаўных межаў з прыбалтыйскімі краінамі. «Мы даволі далёка прасунуліся ў гэтых адносінах з Літвой, мы працягваем працаваць з Латвіяй. Пункты стыку ўяўляюць сабой апорныя пункты, нервовыя вузлы, спляценні», — сказаў ён.
Працягласць дзяржаўнай мяжы Беларусі складае звыш 3,6 тыс. км, з якіх больш за 172 км — з Латвіяй, з Расіяй — прыблізна 1 тыс. 283 км.