Новыя звышмагутныя электравозы Датунскага завода ўводзяць у эксплуатацыю спецыялісты з Кітая.

Пакуль адзін з атрыбутаў кабіны машыніста — палачкі для рысу.

Інжынеры і слесары Датунскага лакаматыўнага завода будуць працаваць у нас на працягу трох гадоў, пакуль электравозы абслугоўваюцца па гарантыі.

У лакаматыўным дэпо Баранавічаў «IP» распавялі, што

новы электравоз хутчэй «грамадзянін свету», чым кітаец. Галоўныя вузлы зробленыя знакамітымі фірмамі — канадскай Bombardier, нямецкай Knorr-Bremze і французскай Alstom. Кітайскія кампаненты — гэта галоўным чынам кабіна і кузаў.

Кітайскі грузавы лакаматыў БКГ-1 на 10 км/г хутчэйшы і ў паўтара раза больш магутны, чым асноўны электравоз нашых магістраляў ВЛ-80c.

Важыць двухсекцыйны электравоз 200 тон, агульная магутнасць сілавой устаноўкі — 9600 кілават. Гэта магутнасць 130 рухавікоў сярэдняй легкавушкі. Максімальная канструктыўная хуткасць электравоза — 120 км/г.

Замест жалезных ручак і рычагоў ў кабіне — джойсцікі. Крэсла машыніста нагадвае офіснае.

На электравозе ўсталяваны вялізны бартавы камп’ютар, інфармацыя з якога выводзіцца на сэнсарны экран.

Пра камфорт экіпажа паклапаціліся добра: на борце ёсць не толькі біяпрыбіральня, але і халадзільнік, электрачайнік, мікрахвалёўка.

У 2012 шэсць электравозаў БКГ-1 ужо прыбылі ў лакаматыўнае дэпо Баранавічаў. Два з іх ужо выкарыстоўваюцца. Усяго паводле падпісанага кантракту будзе пастаўлена 12 такіх лакаматываў, а да 2015 года іх павінна стаць 30. Акрамя таго, на працягу 2011—2015 гг чыгункі плануе купіць 24 пасажырскіх электравозаў і 29 электрацягнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?