Транспарт

Як у Баранавічах рыхтуюць да працы кітайскія цяжкавозы

Новыя звышмагутныя электравозы Датунскага завода ўводзяць у эксплуатацыю спецыялісты з Кітая.

Як у Баранавічах рыхтуюць да працы кітайскія цяжкавозы
Як у Баранавічах рыхтуюць да працы кітайскія цяжкавозыЯк у Баранавічах рыхтуюць да працы кітайскія цяжкавозыЯк у Баранавічах рыхтуюць да працы кітайскія цяжкавозыЯк у Баранавічах рыхтуюць да працы кітайскія цяжкавозыЯк у Баранавічах рыхтуюць да працы кітайскія цяжкавозы

Інжынеры і слесары Датунскага лакаматыўнага завода будуць працаваць у нас на працягу трох гадоў, пакуль электравозы абслугоўваюцца па гарантыі.

У лакаматыўным дэпо Баранавічаў «IP» распавялі, што

новы электравоз хутчэй «грамадзянін свету», чым кітаец. Галоўныя вузлы зробленыя знакамітымі фірмамі — канадскай Bombardier, нямецкай Knorr-Bremze і французскай Alstom. Кітайскія кампаненты — гэта галоўным чынам кабіна і кузаў.

Кітайскі грузавы лакаматыў БКГ-1 на 10 км/г хутчэйшы і ў паўтара раза больш магутны, чым асноўны электравоз нашых магістраляў ВЛ-80c.

Важыць двухсекцыйны электравоз 200 тон, агульная магутнасць сілавой устаноўкі — 9600 кілават. Гэта магутнасць 130 рухавікоў сярэдняй легкавушкі. Максімальная канструктыўная хуткасць электравоза — 120 км/г.

Замест жалезных ручак і рычагоў ў кабіне — джойсцікі. Крэсла машыніста нагадвае офіснае.

На электравозе ўсталяваны вялізны бартавы камп’ютар, інфармацыя з якога выводзіцца на сэнсарны экран.

Пра камфорт экіпажа паклапаціліся добра: на борце ёсць не толькі біяпрыбіральня, але і халадзільнік, электрачайнік, мікрахвалёўка.

У 2012 шэсць электравозаў БКГ-1 ужо прыбылі ў лакаматыўнае дэпо Баранавічаў. Два з іх ужо выкарыстоўваюцца. Усяго паводле падпісанага кантракту будзе пастаўлена 12 такіх лакаматываў, а да 2015 года іх павінна стаць 30. Акрамя таго, на працягу 2011—2015 гг чыгункі плануе купіць 24 пасажырскіх электравозаў і 29 электрацягнікоў.

Канстанцін Літвін, Людміла Пракопава, Intex-press

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.

Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney

Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):

Ахвяраваць грошы на НН праз банк

Я напiсаў(ла) 6 снежня 2012 у 19:13
БКГ- Белорусско- китайское г***о.
Михайловна напiсаў(ла) 6 снежня 2012 у 19:46
Надпись "Данный логомотив" на фото говорит сам за себя....
андрей напiсаў(ла) 6 снежня 2012 у 20:58
ну китайцы ничего ровного сднлать не могут на 3 фотке аварийный стоп Кривой
Ales напiсаў(ла) 6 снежня 2012 у 22:04
А usb mkv читает? :)
Я напiсаў(ла) 6 снежня 2012 у 23:01
Non-пожарной ситуации не работают- повеселило. А на фото 5 мужик как все равно отливает.
enforser напiсаў(ла) 7 снежня 2012 у 8:26
третье фото... панель чо, лобзиком выпиливали! а наклейку бритвенным лезвием? дети в школе и то ровней выпиливают и вырезают
генадзь напiсаў(ла) 7 снежня 2012 у 8:51
значна лепш, чым страшэнныя зяленыя монстры
smith напiсаў(ла) 7 снежня 2012 у 14:27
Купил китайскую новую флексопечатную машину за 17000 долл. Вложил в переделку ещё 3000. Now работает так же как итальянская за 70000 евро. Выснова: пры некаторых умовах кiтайскае абсталяваньнне працаздольна. Да рэчы, падобныя лакаматывы у Сiрыi паставiлi пад плот, бо не працуюць. Поспехау табе, Бел ж.д! Спасибо за почти бесплатные билеты по РБ.
Вадим напiсаў(ла) 8 снежня 2012 у 15:54
Буксуют только, а так хорошо себя ведут в эксплуатации. Внутри просторно и приятно ехать.
Андрусь напiсаў(ла) 9 снежня 2012 у 20:45
enforser, дык то нашы дзеці могуць раўней, а кітайцы дарослыя ў сто разоў горш за аднаго нашага дзіцёнка робяць.
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы

Галоўнае

Штармавое папярэджанне — на захадзе Беларусі чакаюцца моцныя дажджы  1 +рэкамендацыі МНС, як сябе паводзіць у часе залевы.
Дашлі сваю навіну

Самае чытанае

Самае лайканае

Абмеркаванні

Анекдоты

Тэхналогіі

Спорт

Адукацыя

Здароўе

Карысная інфа

Надвор'е

Нерухомасць

Эканоміка

Фінансы

Аўто

Крымінал

Здарэнні

Усяго патроху

Адпачынак

Ежа

Гісторыя

На старонках «НН» 10 і 100 гадоў таму

Архітэктура

Мова

Рэлігія

Літаратура

Кіно

Навука

Прыватныя абвесткі

Падзякі

Афіша Мінск

Афіша Беларусь

З Масквы. Блог Алеся Чайчыца


Загружаецца...

Апошнія навіны

Усе навіны

Курсы валют

26.05 НБ РБ
USD 8680
EUR 11230
RUB 277

PDF-версія

26
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Гарачыя тэмы

© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY