Адкрыцца Арт-сядзібе не даюць.
На імпрэзу запрасілі музычныя гурты, бардаў, паэтаў.
Аднак ніякага адкрыцця не будзе. Сёння дырэктару«Арт-Сядзібы» паведамілі, што ўласнік памяшкання скасоўвае ад 10 снежня дамову на арэнду.
Памяшканне належыць ААТ «Сукно», у іх здымае ААТ «РэфОйлПрадукт». Менавіта ў апошніх памяшканне здымала
Учора
Гэта ўжо трэці выпадак, калі ў«Калі ўпершыню забіралі, то думаў, што справа ў „Гарызонце“. У другі раз палічыў, што гэта праз канцэрт Вольскага. Цяпер ясна, што справа менавіта ў нас, — кажа Павел Белавус. — Вершы слухаем, музыкі выступаюць — некага гэта пужае».«Арт-Сядзібы» адбіраюць памяшканне. Так было, калі пляцоўка знаходзілася на заводзе «Гарызонт», потым — на Пушкіна, 28а.
Па інфармацыі дырэктара, загад на закрыццё прыходзіў з ідэалагічнага ўпраўлення Мінгарвыканкама.
«Будзем заўтра спрабаваць трапіць туды на прыём, таксама напісаў учора ліст у Адміністрацыю прэзідэнта, каб далі адказ, чаму так адбываецца».
«Гадка і непрыемна, што ўсё гэта робіцца за спінамі, а не ў адкрытую», — падсумоўвае Белавус.