Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Супрацоўнікі расійскай паліцыі доўга не маглі знайсці зламысніка, які краў буйную рагатую жывёлу і коней у Мардовіі.
Аднак у лістападзе па атрыманых звестках і інфармацыі ад сведак паліцыянты выйшлі на след мужчыны 1959 года нараджэння, ураджэнца Беларусі, пастаянным месцам жыхарства якога ёсць населены пункт у Разанскай вобласці.

4 снежня паліцыяй Мардовіі ён быў затрыманы ў Разанскай вобласці.

Жывёл ён адводзіў з прыватных падворкаў і загонаў сельгаспрадпрыемстваў.
У ноч на 6 чэрвеня ў вёсцы Пакроўскія Выселкі быў скрадзены жарабец, які быў ацэнены ў 22 тыс. расійскіх рублёў (6 млн беларускіх), і ў гэтую ж ноч зламыснік здзейсніў крадзеж яшчэ аднаго каня з іншай вёскі. На гэтай жывёліне ажыццяўлялася перавозка малака гаспадаркі.

Аналагічны выпадак адбыўся 20 кастрычніка ў вёсцы Вялікі Шустрой. З дзвюх прыватных гаспадарак зніклі двое коней, кошт кожнага ацанілі ў 60 і 70 тыс. рублёў (16 млн 500 тыс. і 19 млн 250 тыс. беларускіх рублёў). Некалькі пазней, 10 лістапада ў вёсцы Сава з прыватнага падворка зніклі дзве каровы.

Жывёл ён збываў у Разанскай вобласці.

Падазраваны прызнаўся ў зробленым. Заведзена 6 крымінальных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?