Вечар 20 сакавіка. Жахлівы холад, вецер і вільгаць. Нібы надвор’е адмыслова загартоўвае Плошчу. Ноч пачалася, калі выключылі гучную музыку, што лілася, бадзёрачы, з калёнак. «Мы законапаслухмяныя людзі й ня будзем перашкаджаць жыхарам навакольных дамоў», – сказаў Аляксандар Мілінкевіч. Але беларускі Майдан ня спаў. Зыкі беларускага року гучалі ў самадзейным выкананьні; некалькі групак з гітарамі – наколькі хапала голасу й імпэту. «N.R.М.», «Крама», Віктар Цой – і «Магутны Божа». Пратэстант-вернік адзін сьпяваў шчымлівы рэлігійны гімн.

Калі А.Мілінкевіч увечары 20-га абвесьціў, што ўсю ноч правядзе зь людзьмі на плошчы, першай думкай было: зараз спэцназ выцісьне людзей з майдану і паскідае ў аўтобусы, што стаяць ля адміністрацыі прэзыдэнта. Незадоўга да 23-й была першая правакацыя: спэцслужбісты-«ціхары» на выхадзе з мэтро схапілі хлопца, які нёс на плошчу намёт. Людзям удалося яго адбіць. Аляксандар Казулін усклаў адказнасьць за гэта на Паўлічэнкаў СОБР.

Сам Паўлічэнка сачыў за разбудовай лягеру (спачатку – чатыры намёты, потым – яшчэ шэсьць, нарэшце – яшчэ восем) з балькончыку над уваходам у мэтро каля Дому афіцэраў. У малінавым барэце. У стылёвай форме. Усе сілавыя ведамствы – у поўнай баявой гатоўнасьці. А тым часам на плошчу вязуць цёплыя коўдры, спальнікі, гарбату ў тэрмасах. Ад тых некалькіх тысячаў, што былі на мітынгу ўвечары, засталося каля 500 чалавек. «Большасьць людзей, якія начавалі на пляцы ў першую ноч – гэта 16–20-ці гадовыя, – кажа ўдзел

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0