У студзені 2013 года МЗС Беларусі плануе запусціць
Партал будзе ўключаць наступныя раздзелы: «Навіны», «Цуды Беларусі», «Каляндар падзей», «Палітыка», «Эканоміка і бізнес», «Грамадства», «Турызм» і г.д.
Змест рэсурсу пададзены на некалькіх мовах, у тым ліку англійскай, італьянскай, нямецкай, арабскай. Магчыма, з’явіцца і кітайская версія, удакладніў Савіных.
Ён зазначыў, што партал не будзе дубліраваць інфармацыю падобных да яго рэсурсаў, але плануе з імі ўзаемадзейнічаць з дапамогай сістэмы перакрыжаваных спасылак. Спасылкі на партал таксама будуць размешчаныя на старонках пасольстваў Беларусі ў розных краінах і на сайце МЗС.
«Гэта рэсурс першага кроку фарміравання пазітыўнага стаўлення да краіны і жадання рухацца далей і даведацца пра яе больш», — сказаў Савіных. Ён растлумачыў, што
мэтай стварэння партала «Беларусь. Факты» з’яўляецца прыцягненне ўвагі і пярвічнай цікавасці турыстаў і інвестараў.Для апошніх, у прыватнасці, прадугледжаны спецыяльныя раздзелы з эканамічнымі аглядамі, падрыхтаванымі інвестыцыйнымі і кансалтынгавымі агенцтвамі.
Стваральнікі рэсурсу адкрытыя для супрацоўніцтва з грамадскімі арганізацыямі і актывістамі, паведаміў Савіных, аднак дадаў, што сайт адкрываецца з мэтай «прадаць» Беларусь, а не стаць дыскусійнай пляцоўкай.
«Раскрутку» партала «Беларусь. Факты» мяркуецца даручыць спецыялістам у гэтай галіне, аднак хто менавіта зоймецца парталам, пакуль невядома, таму што стваральнікам партала даводзіцца працаваць у «дэфіцыце фінансавых рэсурсаў»,прызнаўся Савіных.