7 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 9 «Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці». Згодна з дакументам, усе работнікі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў будуць пераведзены на кантрактную форму найму. Датэрміновае скасаванне кантрактаў у перыяд рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па ініцыятыве работнікаў дапускаецца толькі са згоды наймальніка.

Аб намеры падпісаць такі дакумент Лукашэнка заявіў яшчэ пры наведванні 30 лістапада ААТ «Барысаўдрэў». Гэту заяву СМІ назвалі ўвядзеннем прыгоннага права. Карэспандэнты БелаПАН выйшлі ў народ, да прахадной Мінскага трактарнага завода, з пытаннем: «Што вы будзеце рабіць, калі вам забароняць звальняцца з працы?»

Некалькі чалавек прызналіся, што працавалі б і далей, іншыя, наадварот, заявілі пра барацьбу за свае правы — звярталіся б у прафсаюз, да юрыстаў і ў іншыя інстанцыі. Трэція звольніліся б хітрасцю.

«Калі праца, з якой забараняюць звальняцца, задавальняе, то можна і папрацаваць да пары да часу. Хаця асадак у душы нядобра, вядома, застаўся б. Як-ніяк несвабода. А на фоне псіхалагічнага дыскамфорту давялося б шукаць іншую працу, магчыма, нават за межамі краіны».

«А я быў бы і рады працаваць. Мне да пенсіі засталося нямнога».

«Напэўна, пайшоў бы пратэставаць. Надзеў бы „шыльдачку“ і пайшоў да Дома ўрада».

«Змяніў бы прэзідэнта».

«Эміграваў бы ў іншую краіну».

«Давялося б працаваць, але потым знайшоў бы нейкія шлях для звальнення. Нават калі і па артыкуле».

«Я б развіваў паралельна сваю справу. А калі б стаў на ногі, проста не хадзіў бы на працу».

Некалькі чалавек упэўнена адказалі, што працаваць прымусіць не можа ніхто.

«Не стала б выходзіць на працу і ўсё. І што яны мне зробяць?»

«Для мяне гэта непрымальна. Гэта прыніжэнне чалавечай годнасці, сапраўднае прыгоннае права».

«Напэўна, крычаў бы «ратуйце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?