Падчас канцэрта «Ляпісаў» у Маскве 8 снежня будзе праходзіць акцыя Amnesty International у абарону беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 года, і яшчэ 4 чалавек з Судана, Ірана, Тайваня і ЗША.

Гэтая акцыя адбудзецца ў рамках Міжнароднага марафона па напісанні лістоў Amnesty International, у якім удзельнічаюць дзясяткі тысяч людзей ва ўсім свеце.

Напісаць ліст у абарону Алеся Бяляцкага кіраўніку Беларусі Лукашэнку, а таксама выступіць у падтрымку іранскай праваабаронцы Наргез Махамадзі, актывістаў суданскага моладзевага руху «Гірыфна», вязня Гуантанама Хусэйна Альмерфедзі і прысуджанага да смерці тайванцаў Чыоу Хо-Шуня, можна будзе да і пасля канцэрту ў фае Live Music Hall. З дапамогай такіх лістоў Amnesty International удалося дапамагчы тысячам людзей ва ўсім свеце.

У панядзелак пад такім лістом падпісаўся Барыс Грабеншчыкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?