«Хто агент КГБ — хто не агент КГБ?.. Ці ўсе — агенты КГБ?..« — адна з ледзьве ўжо не «вечных» тэм нашага хуткаплыннага жыцця…

Адносіны да сексотаў, да агентаў спецслужбаў заўсёды былі ў грамадстве пагардлівымі, непрыязнымі. Настолькі непрыязнымі, што аднойчы М. К. Мураўёву (не генералу Мураўёву, які на службе цару вешаў у 1863 годзе беларускіх ды польскіх паўстанцаў, а адвакату Мураўёву, які ў 1917 годзе ⎯ пасля Лютаўскай рэвалюцыі ⎯ быў прызначаны старшынём камісіі Часовага ўраду і дапытваў царскіх міністраў) удалося выйграць ⎯ яшчэ да рэвалюцыі ⎯ загадзя пройгрышны працэс.

Судзілі рабочых, якія забілі фабрыканта. Пракурор давёў суду іх бясспрэчную віну. Прысяжныя ўжо гатовыя былі вынесці вердыкт: «Вінаватыя!» Але сведчыў супраць рабочых на судзе тайны агент царскай «ахранкі». Зразумела, ён не прызнаваўся ў тым, кім ён ёсць, і адвакат спытаў: «Скажыце, сведка, чым вы займаецеся?»

Далей стэнаграма суда, якую, між іншым (падрабляючы ў камісіі Час

овага ўраду) рэдагаваў Аляксандр Блок.

«Сведка маўчыць. Пракурор з абурэннем махае рукамі.

СТАРШЫНЯ СУДА звяртаецца да сведкі.

⎯ Сведка, вы можаце на гэтае пытанне не адказваць.

СВЕДКА. Дазвольце мне на гэтае пытанне не адказваць.

МУРАЎЁЎ. У мяне ёсць яшчэ пытанне да сведкі. Скажыце, сведка, чаму вы не хочаце адказваць на першае пытанне? Можа быць, вам сорамна праз тое, чым вы займаецеся?

Рух. Шум у зале. Старшыня звоніць у званочак, сярдзіта кідае сведку:

⎯ Можаце на гэтае пытанне не адказваць!

СВЕДКА. Дазвольце мне на гэтае пытанне не адказваць.

МУРАЎЕЎ. Болей у мяне пытанняў няма».

Прысяжныя апраўдалі падсудных АДНАГАЛОСНА.

Некалі ⎯ рана ці позна ⎯ на судзе над лукашызмам давядзецца адказваць на нязручныя пытанні і сённяшнім «сведкам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?