Воблачна з праясненнямі будзе ў Беларусі ў бліжэйшыя суткі, 9 снежня.

Днём па большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, магчымая слабая завіруха. Ноччу снег пройдзе толькі ў асобных раёнах краіны.
Ноччу і раніцай месцамі — слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ноччу слабы, днём умераны.

Тэмпература паветра ўначы апусціцца да мінус 4–10 градусаў, пры праясненнях — да 12–14 ніжэй за нуль.

Днём слупок тэрмометра будзе на адзнацы 3–8 градусаў марозу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?