У суботу ўначы ў Клайпедзе (Літва) п’яны грамадзянін Расіі не справіўся з кіраваннем легкавым аўтамабілем і трапіў паміж агароджамі.

Раніцай цягач з паўпрычэпам-рэфрыжэратарам, якім кіраваў грамадзянін Беларусі, заехаў на металічны бардзюр, які дзеліць магістраль на дзве часткі, і праехаў па ім каля 30 м.

ДТЗ адбылося каля 6.20 ч., у Клайпедскім раёне, на 301-м км магістралі Вільня — Каўнас — Клайпеда. 40-гадовы грамадзянін Беларусі Віктар Б., кіруючы цягачом расійскай кампаніі, з літоўскім паўпрычэпам-рэфрыжэратарам, заехаў на агароджу.

Віктар, які працуе дальнабойшчыкам ўжо 20 гадоў, сказаў, што не справіўся з кіраваннем. Ён быў цвярозы.

Гэтыя бардзюры падзяляюць магістраль і дарогу, якая вядзе да стацыянарнага паста Інспекцыі дзяржаўных дарог.

Беларус не вызначыўся, куды яму ехаць, прама ці да інспектараў, аднак, успомніўшы, што едзе пусты, вырашыў ехаць у бок Клайпеды, але было ўжо позна, і машына наляцела на бардзюр.

На месца ДТЗ прыйшлося выклікаць не толькі паліцыянтаў, але і рабочых, якія зрэзалі бардзюр.

Толькі пасля гэтага можна будзе зняць цягач і вярнуць яго на дарогу.
У цягача падчас ДТЗ лопнула апона і прабіты радыятар.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?