У апошнім матчы перад міжнародным перапынкам хакеісты мінскага «Дынама» на «Мінск-Арэне» выйгралі ў рыжскіх аднаклубнікаў 2:1 (1:1, 1:0, 0:0).

Галы:

1:0 (03:25) — Тэему Лайне (Збынек Іргл, Джо Павелскі).

1:1 (12:42) — Андрыс Джэрыньш (Мікс Індрашыс, Гінтс Мейя).

2:1 (20:25) — Збынек Іргл (Джо Павелскі).

«Дынама» пасля 34 гульняў з 41 балам займае 10-ы радок у Заходняй канферэнцыі, на 5 балаў адстаючы ад зоны плэй-оф.
У «Данбаса» — 8-е месца і 46 балаў (34 гульні), у «Тарпеда» — 9-е месца з 43 баламі, але 32 гульні.

Наступныя пяць матчаў «Дынама» таксама правядзе дома:

19-га снежня — з ніжнякамскім «Нафтахімікам», 22-га — з чарапавецкай «Северсталлю», 27-га — з данецкім «Данбасам», 29-га — з маскоўскім «Спартаком», 3 студзеня — зноў з рыжскім «Дынама».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?